Кафедра общеправовых дисциплин и государственного управления
 
Учреждение образования «Барановичский государственный университет»

Новости и объявления

Кафедра агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню народнага адзінства (17 верасня 2025 года)

Падзеі восені 1939 г. займаюць асаблівае месца ў гісторыі беларускага народа і дзяржаўнасці. Упершыню за сваю шматвякавую гісторыю беларускі этнас аб'яднаўся ў адзіную тэрытарыяльную адзінку – БССР, рэспубліку, якая стала фундаментам сучаснай незалежнай Беларусі.

Ваенна-палітычныя падзеі таго далёкага часу, звязаныя з пачаткам Другой Сусветнай вайны глабальна паўплывалі на вырашэнне лёсу не толька беларускага народа, але ўсёй Еўропы і свету.

16 верасня 2025 года праведзена  факультэцкая студэнцая дыскусійная плашчадка ”Мы разам назаўсёды: 17 верасня – Дзень народнага адзінства”, арганізаваная нам. дэкана факультэта эканомікі і права А.М. Гайсёнак і кафедрай агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання. У мерапрыемстве   прянялі ўдзел студэнты 1 курса факультэта эканомікі і права, студэнцкі савет ФЭПа, навучэнцы 10 класа УА “Ліцэй № 1 г. Баранавічы”.  Актыўны ўдзел у гэтым святочным і разам з тым вучэбна-выхаваўчым мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі Юрыдычнай кансультацыі Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы на чале з загадчыкам К. В. Пацукевіч. Адвакаты нашага горада (Вярбіцкая І.Ю., Рэўкоўская Л. Н., Ягораў Ш. Д. і інш.), не толькі падзяліліся думкамі аб значнасці гэтага ўсенароднага свята для беларускага народа, але правялі прафарыентаваную працу з вучнямі ліцэя.

Мэта факультэцкага мерапрыемства – прааналізаваць гістарычныя  і сацыяльна-эканамічныя падзеі восені 1939 г., ацанініць іх грамадска-палітычныя вынікі з пункту гледжання сучаснага геапалітычнага і нацыянальнага развіцця Беларусі, а таксама аддаць даніну памяці тым людзям, якія самаахвярна змагаліся за тое, каб беларускі народ жыў у адзінай і непадзельнай краіне.

Выкладыкі кафедры АПДУ (Дземідовіч  А. В., Рутман Е.Я.) у складзе універсітэцкай каманды “Інтэлектуальнае адзінства БарГУ” (капітан І. С. Булыга., Ж. В. Косціна) прынялі ўдзел у гарадскім інтэлектуальным квізе “Сіла ў адзінстве, прысвечанаму да Дня народнага адзінства” на базе гарадского дома культуры г. Баранавічы.  Арганізатарам гэтага ідэалагічнага мерапрыемства выступілі Баранавіцкае гарадское аддзяленне Брэсцкай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” і аддзел ідэалагічнай працы  і па справам моладзі Баранавіцакага ГВК. Каманда  “Інтэлектуальнае адзінства БарГУ” годна выступіла ў гэтым мерапрыемстве стаўжы пераможцам сярод 10 каманд, прадстаўленых навучальнымі ўстановамі,  прадпрыемствамі і арганізацыямі нашага горада.

ППС кафедры АПДУ актыўна абмяркоўваў з навучэнцамі ідэйна-палітычную тэматыку, прысвечаную Дню народнага адзінства пад час правядзення лекцыйных і семінарскіх заняткаў.

Са святам дарагія калегі. З Днем народнага адзінства!

 

Загадчык кафедры АПДУ А. В. Дземідовіч 

 

Адрес:
ауд. 409/3, 410/3, ул.Парковая, 62, 225401 г.Барановичи, Брестская обл.

Руководитель секции:
Демидович Анатолий Викторович

Телефон: +375 163 66 94 82

E-mail:
kaf.opdigy@barsu.by

Как вы оцениваете качество организации и проведения гражданско-патриотических мероприятий преподавателями кафедры.