Кафедра общеправовых дисциплин и государственного управления
 
Учреждение образования «Барановичский государственный университет»

Новости и объявления

Кафедра агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню народнага адзінства (17 верасня 2024 года)

Кафедра агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню народнага адзінства (17 верасня 2024 года)

На кафедры агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання прайшоў тыдзень тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства.

Падзеі восені 1939 г. займаюць асаблівае месца ў гісторыі беларускага народа і дзяржаўнасці. Упершыню за сваю шматвякавую гісторыю беларускі этнас аб'яднаўся ў адзіную тэрытарыяльную адзінку – БССР, рэспубліку, якая стала фундаментам сучаснай незалежнай Беларусі.

Ваенна-палітычныя падзеі таго далёкага часу, звязаныя з пачаткам Другой Сусветнай вайны глабальна паўплывалі на вырашэнне лёсу не толька беларускага народа, але ўсёй Еўропы і свету.

17 верасня 2024 года прайшла студэнцая дыскусійная плашчадка ”Шлях да адзінства”  у рамках правядзення вучэбнай дысцыпліны “Сацыялогія” у групе ЭП-11 і ІЭ-11  (Выкладчык – Дземідовіч  Анатолій Віктаравіч).  

У гэты святочны дзень адбылася таксама адукацыйная плашчадка, арганізаваная супрацоўнікамі  філіала кафедры агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Рэўкоўскай Людмілы Мікалаеўны “У адзінстве народа – вялікая сіла!”. У сустрэчы са студэнтамі першага курса і выкладчыкамі факультэта эканомікі і права БарГУ прынялі ўдзел супрацоўнікі Баранавіцкай гарадской і раённай адвакатуры Гардзей Святлана Сцяпанаўна і Ягорава Наталля Яўгенаўна, якія выступілі з асвецніцкімі прамовамі перад аўдыторыяй. Адбылася прадукцыйная дыскусія і абмен думкамі паміж удзельнікамі святочнага мерапрыемства.

Мэта праведзеных супрацоўнікамі кафедры мерапрыемстваў – прааналізаваць гістарычныя  і сацыяльна-эканамічныя падзеі восені 1939 г., ацанініць іх грамадска-палітычныя вынікі з пункту гледжання сучаснага геапалітычнага і нацыянальнага развіцця Беларусі, а таксама аддаць даніну памяці тым людзям, якія самаахвярна змагаліся за тое, каб беларускі народ жыў у адзінай і непадзельнай краіне.

 

Загадчык кафедры АПДУ Дземідовіч  Анатолій Віктаравіч 16.09.24 г. прыняў удзел у дыскусійнай плашчадцы “17 верасня – Дзень народнага адзінства”  на базе Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта ў якой прымалі удзел мясцовая раённая кіраўніцтва, грамадскія актывісты і прадстаўнікі прадпрыемств, арганізацый і навучальных устаноў раёна. Тэма прадстаўленага даклада: “Дзве палавінки аднаго лёсу…”.

ППС кафедры АПДУ актыўна абмяркоўваў з навучэнцамі ідэйна-палітычную тэматыку, прысвечаную Дню народнага адзінства пад час правядзення лекцыйных і семінарскіх заняткаў.

 

 

 

Адрес:
ауд. 409/3, 410/3, ул.Парковая, 62, 225401 г.Барановичи, Брестская обл.

Руководитель секции:
Демидович Анатолий Викторович

Телефон: +375 163 66 94 82

E-mail:
kaf.opdigy@barsu.by

Как вы оцениваете качество организации и проведения гражданско-патриотических мероприятий преподавателями кафедры.